Знакавы крадзёж
27 сакавіка 2012 года пры патрульным аглядзе спецыялістамі дарожнай службы аўтатрасы Жыткавічы – Д.Гарадок – мяжа Украіны быў выяўлены крадзёж дзевяці дарожных знакаў з фундаментамі пад стойкі. У гэты ж дзень толькі на аўтатрасе Кучына –Любань – Вятчын недалічыліся таксама некалькіх стоек і фундаментаў пад дарожныя знакі. На жаль, пытанне вандалізму ў дачыненні дарожных знакаў з боку несумленных грамадзян так і не траціць сваёй актуальнасці. Аб чым сведчаць не толькі вышэйпрыведзеныя прыклады.
Read more