Высокія вежавыя краны, што, здаецца, дастаюць да самых аблокаў, здалёку красамоўна сведчаць аб тым, што растуць у мікрараёне Азёрным нашага райцэнтра новыя жылыя дамы, адна новабудоўля змяняе другую, і вось ужо ў здадзеных і заселеных кватэрах з наступленнем вячэрняй цемры радасна ўспыхвае электрасвятло шчаслівых навасёлаў. Там, дзе нядаўна пустка была, абжываюць новыя дамы маладыя сем’і, узводзяцца дзіцячыя пляцоўкі, зводдаля чуваць бадзёрыя галасы хлапчукоў і дзяўчынак. А непадалёку, цераз дарогу, няспешна, але ўпэўнена і велічна ўзнімаецца ўгару праваслаўны храм. Растуць, убіраюцца ў сілу царква і жыллё для людзей. Матэрыяльнае і духоўнае — побач. І гэта вельмі сімвалічна, шматзначна і жыццясцвярджальна. Для пажылых і дзятвы. Для сённяшняга і заўтрашняга пакаленняў…
Read more