Заставацца і надалей надзейнымі партнёрамі

Планёрка, якая пачынаецца ў машынна-трактарным парку адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс” у 7 гадзін, носіць заўжды, як правіла, дзелавы характар і гранічна ўшчыльнена па часе. Не да доўгіх, пустазвонных размоў зараз, у гэты гарачы час, калі лета мінула свой зеніт, нарастае з кожным днём напружанне на жніве. Не за гарамі верасень, а ўвосень, як вядома, работ восем…

Read more

Кладзецца цагліна да цагліны

Зірнеш уверх і здаецца, што магутны вежавы кран падпірае аблокі. Ужо з шасці гадзін раніцы тут, у мікрараёне Азёрны райцэнтра, наваколле абуджаецца галасамі людзей і гулам тэхнікі. Чуваць такія звыклыя для вуха будаўніка каманды як “віра”, “майна”. Мільгаюць кельмы ў руках муляроў, кладзецца цагліна да цагліны і дом, нібы асілак з чароўнай казкі, узнімаецца ўсё вышэй, уладна распраўляе плечы.

Read more

Новабудоўлі і далягляды “Рытм-будсервіса”

Летні час — ужо сам па сабе гарачы для будаўнікоў. А калі яшчэ і заказаў хапае… І хаця за дзень да нашага прыезду зліў, як з вядра, дождж, гэта ніякім чынам не адбілася адмоўна на тэмпах і якасці будаўнічых работ у прыватным вытворчым унітарным прадпрыемстве “Рытм-будсервіс”, якім вось ужо 17-ты год паспяхова кіруе энтузіяст сваёй справы Віктар Шэйка. Разам з ім і выязджаем на жывёлагадоўчы комплекс — найбольш важны сёння для калектыву аб’ект.

Read more