План з перавыкананнем
Па звестках райсельгасхарчу, сельгаспрадпрыемствы раёна заданне па сяўбе азімых культур перавыканалі на тры працэнты.
Пры плане 9615 імі засеялі 9898 гектараў. Асабліва плённа спрацавалі земляробы ААТ “Тураўшчына”, КСУПаў “Бялёў”, “Марохараўскі”, дзе планавае заданне па сяўбе перавыканана на 8, 6 і 5 працэнтаў. На жаль, не ўсе сельгаспрадпрыемствы змаглі на сяўбе вытрымаць вызначаныя агратэхнічныя тэрміны. У прыватнасці, не здолелі справіцца з заданнем па сяўбе азімых працаўнікі КСУПа “Ленінскае”.
С. МІКАЛАЕЎ.