Яўген Сяргеевіч ШКРОБАТ
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1989 года ў вёсцы Буйновічы Лельчыцкага раёна.
Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «заатэхнія; кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі АПК».
У 2013-2014 гадах служыў ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць распачаў на пасадзе заатэхніка-селекцыянера на МТФ «Маяк» аддзялення «Пакалюбічы» ААТ «Агракамбінат «Южный» Гомельскага раёна ў 2011 годзе. Шчыраваў спецыялістам у жывёлагадоўлі ў КСУПах «Козенкі-Агра», «Саўгас-камбінат «Зара», філіяла РСУП «Гомельдзяржплемпрадпрыемства» ў Мазырскім раёне, філіяла ЗАТ «Консул» у г. Гомель. З 2021 года – намеснік начальніка райсельгасхарчу Мазырскага райвыканкама. Апошняе месца працы – першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Мазырскага райвыканкама.
З 1 лютага 2023 года распараджэннем старшыні Жыткавіцкага райвыканкама прызначаны яго першым намеснікам і начальнікам райсельгасхарчу раёна. Жанаты.