Станоўчыя лічбы росту
Нялёгка даюцца зараз здабыткі, акрэсленыя рубяжы працоўнаму калектыву адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічлес”. Сярод праблем, бадай-што, аднымі з вострых застаюцца грашовыя ўзаемаразлікі.
І тым не менш, насуперак усім цяжкасцям і выпрабаванням мясцовыя лесанарыхтоўшчыкі ўпарта ідуць да намечаннай мэты, нарошчваючы фронт работ як на дзялянках нашага, так і суседніх раёнаў. Гэта дае свой плён, аб чым яскрава сведчаць паказчыкі 4 месяцаў 2012 года.
Замест 9 тысяч, як планавалася, было нарыхтавана 9928 кубічных метраў драўніны – 110 працэнтаў. За студзень-красавік бягучага года таварнай прадукцыі ў дзеючых цэнах у параўнанні з чатырма месяцамі папярэдняга года было выпушчана на 242,7 працэнта.