Чырвоныя рукавічкі і гарачыя сэрцы
У раёне стартавала рэспубліканская дабрачынная акцыя БРСМ «Чудеса на Рождество».
Першы сакратар РК Беларускага саюза моладзі Алена Аўдзейчык паведаміла, што па-ранейшаму яе сімвалам будуць чырвоныя рукавічкі. Ёлку, якую ўпрыгожаць рукавічкі з запісанымі на іх жаданнямі рабят з сацыяльнага прытулку, дзяцей з інваліднасцю і г.д., падрыхтавалі актывісты СШ №3 – валанцёры атрада «Милосердие» і члены піянерскай дружыны імя П. Машэрава.
Сабраныя дабрачынцамі падарункі адрасаты атрымаюць да навагодніх і калядных свят. А згаданая акцыя працягнецца да 9 студзеня і стане адным са складнікаў масштабнай рэспубліканскай кампаніі «Нашы дзеці».
Святлана ШАКАЛЯН. Фота РК БРСМ