Больш падпісчыкаў “Новаму Палессю”
Людміла Стральчэня — адзін з вопытнейшых работнікаў паштовай сувязі раёна.
Яе працоўны стаж складае больш за два дзясяткі гадоў. Загадчык аддзялення ў аграгарадку Ленін распачала падпісную кампанію на лістапад-снежань і наступны год і запрашае землякоў зрабіць правільны выбар. Самай папулярнай газетай на абслугоўваемай тэрыторыі застаецца “Новае Палессе”.