Палеткам – арганічную запраўку
Паспяхова справіліся з даведзенымі заданнямі па назапашванні і вывазцы арганічных угнаенняў працаўнікі адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс”. Блізіцца да завяршэння гэтая справа і ў камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемствах “Коленскае” і “Чырвоны Бор”.
Усяго для перадпасяўной запраўкі веснавых палёў аграрыям раёна патрэбна назапасіць і вывезці за зіму 250 тысяч тон арганікі. Заданне выканана амаль на 70 працэнтаў: назапашана арганічных угнаенняў 170 тысяч тон, вывезена на палеткі іх – 165 тысяч тон.
Падрыхтавана па матэрыялах райсельгасхарчу.