Новая паслуга – да новага года
Звыш пяцідзесяці асноўных і няпрофільных паслуг аказвае сваім спажыўцам Жыткавіцкі вузел паштовай сувязі. Сярод іх было і 4 інфакіёскі, якія ўжо працяглы час працуюць у горадзе Тураве і пасёлку Чырвонае, а таксама ў памяшканнях аддзяленняў сувязі №2 і №3.
А напярэдадні Новага года да паслуг кліентаў на першым паверсе хірургічнага корпуса раённай бальніцы быў адкрыты і пяты. Зручнасць яго ў тым, што людзям, якія жывуць у мікрараёне Паўночны горада Жыткавічы, не трэба дабірацца ў цэнтр, пераадольваць чыгуначнае палатно.
У новым інфакіёску карыстацца ўсімі відамі плацяжоў можна як наяўнымі грашамі, так і пры дапамозе карткі са штрых-кодам.