На апошніх гектарах
На апошніх гектарах вядзецца ў гаспадарках раёна ўборка кукурузы на зерне.
Убрана больш дзевяноста працэнтаў пло-шчаў пры заданні 1417 гектараў. Пры сярэдняй ураджайнасці намалочана больш за дзевяць тысяч дзвесце тон зерня. Сярэдняя ўраджайнасць зерня на кукурузным палетку раёна складаецца сёлета ў памеры 72,2 цэнтнера з гектара.
У сялянскай гаспадарцы Міхаіла Шруба і аддзяленні “Хлупін” гэты паказчык перавысіў сто цэнтнераў. У першым сельгаспрадпрыемстве ён складае 117,1 цэнтнера з гектара, у другім – 110 цэнтнераў. Пад сотню цэнтнераў з гектара зерня з кукурузы намалочваюць і на палетках адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына”.