Пад увагай — тэхнічная гатоўнасць

У гэтыя дні спецыялісты райсельгасхарчу пад кіраўніцтвам выконваючага абавязкі старшыні райвыканкама, першага яго намесніка Мікалая П’яўко правяраюць тэхнічную гатоўнасць сельгаспрадпрыемстваў і абслугоўваючых арганізацый да веснавых палявых работ. Першымі экзамен трымалі ў акцыянерным таварыстве “Прыазёрскае-Агра” і камунальным сельгаспрадпрыемстве “Бялёў”.

Тым, як рамонтнікі згаданых гаспадарак папрацавалі зімой, усе засталіся задаволенымі. Плён дзейнасці мясцовых механізатараў можна было бачыць, толькі зайшоўшы на тэрыторыю машынных двароў. І ў першай, і ў другой гаспадарках усе агрэгаты і трактары, якія плануюць задзейнічаць на веснавых палетках, знаходзяцца ў поўнай гатоўнасці.

– Падрыхтоўчыя работы практычна выканалі ўласнымі сіламі, – расказвае галоўны інжынер ААТ “Прыазёрскае-Агра” Сяргей Макарэвіч. – У абслугоўваючыя арганізацыі звярталіся толькі за тым, каб вытачыць неабходныя дэталі для ўзнаўлення вузлоў і механізмаў. Усяго выдаткавалі на падрыхтоўку прыкладна сто тысяч рублёў. Але затраты акупяцца бесперабойнай працай машын на палях.

– У гэтым годзе як ніколі з рамонтам тэхнікі нас фінансава падтрымалі з абласнога бюджэта, –дапаўняе калегу галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Міхаіл Кузьміч. – Дзякуючы такой дапамозе, у памеры больш за сто тысяч рублёў, гаспадаркі здолелі набыць запасныя часткі, аплаціць за паслугі, якія ім аказалі абслугоўваючыя арганізацыі. Апошнія даволі актыўна ўдзельнічалі ў кампаніі. Напрыклад, рабочыя акцыянернага таварыства “Жыткавіцкі райагратэхсервіс” паставілі на лінейку гатоўнасці  больш як дваццаць адзінак трактароў, камбінаваных глебаапрацоўчых агрэгатаў, плугоў, іншых сельскагаспадарчых машын. Актыўна выкарыстоўвалі базу згаданай арганізацыі ў падрыхтоўчы перыяд КСУПы “Коленскае”, “Бялёў” і ААТ “Тураўшчына”. Дарэчы, партнёры не толькі аказалі істотную дапамогу гаспадарам, але і паспяхова ўзнавілі свой машынна-трактарны парк. Гэта добра прагледжвалася падчас рэйда ў акцыянерным таварыстве «Жыткавічыхімсэрвіс», прадпрыемстве меліярацыйных сістэм.

Магчыма таму кіраўніку Аляксандру Талмачоўцу і галоўнаму інжынеру Аляксандру Струку з камунальнага сельгаспрадпрыемства “Бялёў” не прыйшлося чырванець перад правяраючымі.  Механізатары ў любы дзень гатовыя распачаць палявыя работы. Працаваць ёсць на чым, аб гэтым сведчылі выстаўленыя ў некалькі радоў машыны і розныя агрэгаты. Як запэўніў галоўны інжынер, усе яны падрыхтаваныя, таму прастояў у полі па тэхнічных прычынах быць не павінна, а кожны агратэхнічны прыём неабходна выканаць з высокай якасцю.

Канчатковая адзнака тэхнічнай гатоўнасці аграрыям будзе пастаўлена да канца тыдня. Але мяркуючы па тым, што механізатары некаторых гаспадарак ужо працуюць на палетках,  у большасці сельгаспрадпрыемстваў, як у вышэйназваных, зімовы час не змарнавалі, а выкарысталі з максімальнай аддачай.

Сяргей БЕЛКА

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.