Гэта агульны поспех

Спецыялісты па асемяненню сельгасжывёлін паспяхова выступілі на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства. Нашы  прадстаўнікі занялі трэцяе месца ў намінацыі «Лепшая раённая група па штучнаму асемяненню сельскагаспадарчай жывёлы». У ліку тых, хто прынёс перамогу камандзе, і Яўгенія Кудласевіч, заатэхнік-селекцыянер Жыткавіцкага філіяла РСУП “Гомельдзяржплемпрадпрыемства”.

Яўгенія Аляксандраўна пасля заканчэння Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны сем гадоў адпрацавала ў райветстанцыі.  Племянной справе аддадзена ўжо чатыры гады. Нягледзячы на салідны вопыт работы ў жывёлагадоўлі, на конкурсе хвалявалася

не меней чым на экзаменах у навучальнай установе, бо патрабавалася на змаганні прадэманстраваць і тэарэтычныя веды,

і практычныя навыкі. Але са складанымі заданнямі Яўгенія Кудласевіч справілася паспяхова, набраўшы

на кожным этапе максімальную колькасць балаў, што сведчыць аб высокай валіфікацыі. А ўвогуле Яўгенія Аляксандраўна справядліва лічыць, што яе поспех гэта калектыўная праца  спецыялістаў райсельгасхарчу, ветэрынарнай станцыі, раённага філіяла абласнога племпрадпрыемства – усіх тых, хто задзейнічаны ў рабоце раённай групы па штучнаму асемяненню

сельскагаспадарчых жывёлін. Канечне ж, важным звяном дзейнасці з’яўляюцца і старанні тэхнікаў-асемянатараў, а таксама заатэхнікаў і ветэрынараў гаспадарак. Менавіта сумесныя намаганні і прынеслі добры вытворчы плён. За дзевяць месяцаў у раёне атрымана 9235 цялят, што на 12,6 працэнта болей як было ў аналагічным леташнім перыядзе.

Сяргей Белка

Фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.