У КСУПе «Коленскае» ўзяліся амаладзіць грамадскі сад
З гэтай мэтай гаспадарка закупіла больш як паўтысячы саджанцаў. Маладыя яблынькі ўсе паспяхова пасадзілі згодна з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Цяпер яны прыжываюцца.
Паклапаціліся спецыялісты і пра старыя пладовыя дрэвы. Сваімі сіламі правялі іх абрэзку, пабелку, апрацоўку ад шкоднікаў і хвароб. У калектыве спадзяюцца, што вясновыя клопаты не будуць марнымі, і восенню сад парадуе багатым ураджаем.