У свет выйшла пятая кніга беларускага паэта Міхася Мамонькі
Яна называецца “Голас Палесся”.
У тым, што паэт у сваім зборніку ўславіў наш край, няма нічога дзіўнага. Ужо доўгі час ён жыве і творыць у старажытным Тураве. Тут нядаўна адзначыў і ўласны дзевяностагадовы юбілей. Нарадзіўся Міхась Паўлавіч на Гродзеншчыне, дзе працаваў настаўнікам. Выдаў чатыры кнігі паэзіі: “Тварам да сонца”, “Слёзы на камні”, “Далечыня” і “Колер світання”. Узнагароджаны знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у беларускую літаратуру”, з’яўляецца ганаровым членам згаданай арганізацыі. Менавіта дзякуючы ініцыятыве і падтрымцы старшыні яе Гомельскага абласнога аддзялення Уладзіміра Гаўрыловіча і выйшла новае выданне, тыраж якога складае сто пяцьдзясят экземпляраў. Такім чынам тураўскі паэт атрымаў годны падарунак да свайго юбілею.
Сяргей БЕЛКА