Мінулы год для ДЭУ-48 быў даволі насычаны на вытворчыя задачы
І ў першую чаргу, гэта звязана з рэканструкцыяй моста праз прыпяць, што знаходзіцца на абслугоўваемай арганізацыяй аўтатрасе Жыткавічы — Давыд-Гарадок. І з тымі аб’ёмамі, якія былі даведзены жыткавіцкім дарожнікам, яны справіліся паспяхова.
Пра аўтамабільныя магістралі спецыялісты ДЭУ-48 клапоцяцца круглы год, у любое надвор’е і час сутак. Задача адна — забяспечыць безаварыйны праезд. Летась для гэтага выканалі розных работ на суму 3346 тысяч рублёў, у 2017 гэтая лічба складала толькі 2461 тысячу рублёў. Семдзясят чатыры тысячы рублёў атрымана прыбытку, які таксама павялічыўся.
Не меней значныя задачы па абслугоўванні і рамонту дарог запланаваны і на год бягучы. У прыватнасці, жыткавіцкія дарожнікі нацэлены пакласці асфальт на паўтара кіламетрах трасы Мінск — Мікашэвічы, правесці двайную павярхоўную апрацоўку пяці кіламетраў палатна на шляхах Жыткавічы — Давыд-Гарадок, і Гомель — Кобрын на 2,5 км. Рамонт двух мастоў, укладка новага асфальту, абустройства аўтамабільнай стаянкі будуць выкананы на пад’ездзе да горада Петрыкава. Па словах кіраўніка арганізацыі сяргея Уткіна, калектыў здольны асіліць і значна большыя аб’ёмы, але ёсць праблемы з фінансаваннем работ, таму пастаянна ён знаходзіцца ў пошуку дадатковых заробкаў. Станоўча ацэньвае начальнік і мінулагоднія старанні сваіх падначаленых. А гэта найлепшае сведчанне, што калектыў дарожнікаў дзеяздольны, высокапрафесійны і можа справіцца з любымі планамі.