Камунальнае сельгаспрадпрыемства “Коленскае” прырасло новай нерухомасцю
Як расказала дырэктар гаспадаркі Аксана Тарасевіч, КСУП узяў на свой баланс маёмасць былога рыбгаса “Чырвоная Зорка”. Зроблена гэта толькі з адной мэтай: паступова рэаніміраваць прыйшоўшы ў поўны заняпад рыбгас. Па словах Аксаны Васільеўны, плануецца ўжо гэтай вясной паспрабаваць зарыбіць дзве сажалкі.