Пра такіх, як Міхаіл Саскевіч, кажуць: «Чалавек з вялікай літары»
І гэта не проста словы, а рэчаіснасць, бо рэдка ў наш час сустрэнеш настолькі шматгранных людзей, якія дамагаюцца добрых вынікаў ва ўсім, за што ні возьмуцца.
Яго прозвішча практычна ўсім у раёне вядомае. Прычына папулярнасці – займаемая пасада ў адным з самых паспяховых прадпрыемстваў раёна ААТ «Сатурн-1».
Блізкія ім ганарацца, сябры рады знаёмству з такім паспяховым чалавекам, а большасці жыхароў раёна асабістая гісторыя нашага героя і зусім не вядомая. А дарма, бо аб такіх працаўніках, якія дабіліся ўсяго самастойна, варта складаць легенды.
Міхаіл Пятровіч у свой час дзякуючы крэатыўнасці і здаровай схільнасці да авантур і здабыў тое, што мае цяпер, а пачынаў будучы дырэктар рэнтабельнага прадпрыемства з самай звычайнай пасады ў ЖМЗ. Ці то фартуна, ці справядлівасць ўзнагародзіла яго поспехам у справе, якое вырашыў развіваць сам.
І, дарэчы, ёсць у раёне мястэчка, дзе Міхаіла Саскевіча ўдзячна здумляюць кожны дзень. Акрамя ўсіх тых абавязкаў, якія неабходна выконваць дырэктару «Сатурна», ён паспяхова і ўжо не першы тэрмін дапамагае людзям Бялёўскай акругі як дэпутат раённага Савета. Калісьці ўваходзіў і ў спіс абласнога.
Галоўнае, на думку Міхаіла Пятровіча, будучы на гэтай пасадзе, не забываць аб тым, што на працягу ўсяго часу неабходна весці плённую працу і дапамагаць людзям, за якіх часткова адказваеш.
Часцей за ўсё, прыводзіць прыклад дэпутат, ён займаецца вырашэннем пытанняў з рамонтам дарожных ям, касьбой травы на тэрыторыі акругі, садзейнічае аграрнаму сектару (рамонт сельгасмашын). Не забывае і аб выездах у раён. Апошнім візітам, да прыкладу, была паездка на палі падчас уборачнай кампаніі.
— З асабістымі просьбамі людзі звяртаюцца рэдка, памятаю толькі аднаго пенсіянера-ветэрана Сулкоўскага, якому неаднаразова надавалі ўвагу. Часцей маюць патрэбу ў садзейнічанні школы, дзіцячыя сады, тэрыторыям якіх неабходны догляд у выглядзе рамонту платоў, укладкі пліткі і г.д., — распавядае аб аспектах сваёй дзейнасці дэпутат.
Калі ў агульным, то Міхаіл Саскевіч вось ужо восем гадоў такім чынам уносіць свой уклад у добраўпарадкаванне раёна. Не будзе лішнім адзначыць, што ўсім вядомы храм свяціцеля Феадосія Чарнігаўскага пабудаваны не без яго ўдзелу. І, можна сказаць, дзякуючы ААТ «Сатурн-1» і створана гэтая святыня.
На пытанне «Што неабходна народу ад дэпутата?», Міхаіл Пятровіч адказаў без роздумаў: «Стаўленне, разуменне іх праблем, падтрымка не толькі на словах, рашэнне тых пытанняў, якія хвалююць грамадзян. І нават калі нейкая цяжкасць будзе па-за кампетэнцыяй дэпутата, не варта заставацца абыякавым, трэба стукацца да вышэйстаячага кіраўніцтва і знаходзіць шлях рашэння там».
Цяпер Міхаіл Саскевіч нават не ўяўляе сваю працу без пасады дэпутата. На тое ён і кіраўнік, што не проста клапоціцца толькі аб патрэбах — сваіх і прадпрыемства, але і думае аб людзях мясцовасці, у якой ён жыве.
Факты з біяграфіі
Нарадзіўся і вырас у вёсцы Хваенск.
Мае дзве адукацыі: вышэйшую ў галіне кіравання і сярэднюю па спецыяльнасці «інжынер».
Працаваў на Жыткавіцкім моторабудаўнічым заводзе начальнікам цэха.
У складзе 60-ці дэпутатаў абласной акругі стаў адным з чацвёркі, якім уручылі асаблівыя граматы за дзейнасць і адзначылі як лепшых.
З дзяцінства захапляецца рыбалкай. Любімае месца, куды адпраўляецца з вудаю, – рака Прыпяць. Нядаўна ацаніў паляванне і дадаў гэты занятак у спіс планаў на выхадныя.
Шчаслівы сем’янін, бацька чацвярых дзяцей.
Дзіяна РЫДЗЕЦКАЯ
Фота аўтара