З прыватных падворкаў на фермы

Васямсот галоў маладнячку буйной рагатай жывёлы патрэбна закупіць сельгаспрадпрыемствам раёна ў гэтым годзе ў вяскоўцаў.


Справа па закупу маладняку пакуль знаходзіцца ў пачатковай стадыі. Закуплена толькі сямнаццаць цялят. Гэта зрабілі ў КСУПах “Дзякавічы” (12 галоў) і “Коленскае” (5 галоў). Але мяркуецца, што актывізуецца гэтая работа ў хуткім часе і па іншых сельгаспрадпрыемствах. Іх спецыялістамі ўжо праведзена адпаведная падрыхтоўчая праца па састаўленню дагавораў з гаспадарамі на продаж маладнячку. Тым больш што ставіцца задача як мага больш закупіць у прыватным сектары цялушак. Адпаведна і цана на гэты маладнячок намнога большая чым на бычкоў (дзесяць тысяч рублёў за кілаграм супраць сямі тысяч). Таксама прадугледжваюцца гаспадарам, якія прадалі цялят з падворкаў на грамадскія фермы, і дадатковыя стымулы ў якасці натуральнай аплаты.


Падрыхтавалі карэспандэнты «НП».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.