І на канікулах – у школу?
Насычаным абяцае быць наступны тыдзень для рабят з васьмі ўстаноў адукацыі, дзе на веснавых канікулаў арганізуюць лагеры дзённага адпачынку.
З цікавасцю і карысцю будуць бавіць вольны час семдзясят пяць выхаванцаў Жыткавіцкай спартыўнай школы і 185 дзяцей, якія займаюцца ў раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі і агульнаадукацыйных школ Грэбеня, Дзякавіч, Дубровы, Чырвонага Бора, Бялёва і Чырвонага.
На працягягу шасці дзён малых чакаюць розныя культурна- забаўляльныя і спартыўныя мерапрыемствы. Падмацоўваць сілы будзе трозразовае харчаванне. Кошт пуцёўкі ў залежнасці ад узросту і катэгорыі вагаецца ад 23,46 да 31,20 рубля. Пры гэтым бацькоўская даплата складае 0,3 – 7,2 рубля.