Выйгрыш — «жывы» прыз

У мінулы аўторак установа «Рэдакцыя газеты «Новае Палессе» разам са спонсарам аб’яўленай акцыі «Выйграй жывы прыз», Жыткавіцкім раённым спажывецкім таварыствам, правялі розыгрыш галоўнага прыза падпісной кампаніі на другі квартал.


Восемдзесят два жыхары горада і раёна да 10 красавіка даслалі свае купоны на адрас рэдакцыі. І вось ў адміністрацыйным будынку Жыткавіцкага райпа пры ўдзеле мясцовых супрацоўнікаў адбыўся розыгрыш жывога прыза — парасяці. Шчаслівы «Білет удачы» пад нумарам 36 выцягнула спецыяліст па кадрах райспажыўтаварыства Аксана Маркевіч. Уладальнікам жывога прыза стане жыхарка мікрараёна Азёрны Наталля Мікалаеўна Князева. Калектыў рэдакцыі шчыра віншуе праможцу конкурса, якая ў хуткім часе атрымае свой прыз.


Заставайцеся з намі!


У. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.