Малайцы, жыткаўчане!

На рэспубліканскім свяце “Дажынкі — 2010”, што ладзілася надоечы ў г. Ліда, перад лепшымі хлебаробамі краіны выступілі з каларытным сцэнічна-песенным і танцавальна-жартоўным нумарам “Квітней, родная Беларусь” сумесна з Нацыянальным акадэмічным народным хорам Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча, самадзейныя артысты жыткавіцкага краю. Творчасць калектываў “Жытніца”, “Спасаўка”,”Маладзіцы маладыя” (НП “Прыпяцкі”) і сямейнага ансамбля “Абібок” прыйшлася даспадобы гледачам. Дык і не магло быць іначай! Мы ж палешукі, мы — з жыткавіцкай старонкі, самай песеннай, надзвычай багатай на духоўныя традыцыі.


У. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.