Адзначаны дыпломамі
У конкурсе маладзёжнай творчасці “Крокі”, які прайшоў у гарадскім пасёлку Акцябрскі, бралі ўдзел і самадзейныя артысты Жыткаўшчыны. Імі сталі ўдзельніца мастацкай самадзейнасці гарадскога Дома культуры мікрараёна Жыткавічы-1 Кацярына Лашына і гурт “Гастраном”.
Выступленні нашых землякоў былі прыхільна сустрэты і годна ацэнены. Яскравае падцвярджэнне таму — уручэнне ім дыпломаў.