Больш увагі пажылым
На чарговым пасядэнні Ленінскага сельвыканкама асноўная ўвага была скіравана на абмеркаванне стану спраў па паляпшэнню работы па абслугоўванню пажылых адзінока пражываючых вяскоўцаў.
На выканкаме былі заслуханы кіраўнікі ўстаноў, якія займаюцца гэтай працай, названы праблемы,што перашкаджаюць больш плённа працаваць у гэтым напрамку.У сваім рашэнні члены сельвыканкама акрэслілі тыя меры, што дазволяць палепшыць работу па абслугоўванню пажылых людзей, бо як азначалася, яшчэ не ўсе яны атрымліваюць належны клопат і ўвагу.