Сёлета пад сяўбу азімых зерневых культур плануецца ўнесці сельгаспрадпрыемствамі Жыткаўшчыны сорак шэсць тысяч тон арганічных угнаенняў
Шэраг гаспадарак з гэтай задачай ужо справілася паспяхова.
Добра папрацавалі з арганікай земляробы адкрытага акцыянернага таварыства “Тураўшчына”, якія выканалі заданне на сто працэнтаў. Разам з тым вяскоўцы не спыняюць і работы па падрыхтоўцы глебы пад сяўбу азімага рапсу. Гэтая культура сёлета ў раёне зойме 2400 гектараў. Глебу пад яе падрыхтавалі амаль чым на тысячы сямістах гектарах. І тут ў лідарах механізатары ААТ “Тураўшчына”, якія поўнасцю правялі на будучых рапсавых палетках неабходныя агратэхнічныя прыёмы па падрыхтоўцы глебы.