Пра будучы ўраджай
Паспяхова правялі аграрыі нашага раёна сяўбу азімых культур. Гэтай восенню ў гаспадарках раёна пасеялі 13200 гектараў азімых каласавых культур і больш за тры тысячы гектараў рапсу.
На цяперашні час вяскоўцы працягваюць клапаціцца пра ўраджай будучага года. Асноўныя намаганні прыкладваюцца зараз, каб гэтак жа паспяхова правесці сяўбу яравых. У першую чаргу пастараліся забяспечыць сельгаспрадпрыемствы свае патрэбы ў насенным матэрыяле . І папрацавалі на гэтую мэту вельмі плённа. Пры заданні засыпкі насення яравых зерневых культур 620 тон яно выканана на 148 працэнтаў, а гэта значыць, што ў складскія засекі гаспадарак паступіла 915 тон насення зерневых і зернебабовых яравых культур.
Не спыняюцца работы і па ўздыму зябліва. Ужо ўзарана для сяўбы вясной больш адзінаццаці тысяч гектараў глебы з запланаваных 16698. Ідзе і вывазка арганікі на палеткі. Каб глеба атрымала добрую запраўку, яе патрабуецца 350 тысяч тон. На цяперашні