Догляд за палеткамі кукурузы вядуць у гэтыя дні працаўнікі гаспадарак раёна
Выканаць такую неабходную тэхналагічную аперацыю на палях з кармавой культурай патрэбна сёлета на 12910 гектарах.
Хімапрацоўкі кукурузы праведзены ў сельгаспрадпрыемствах на 6491 гектары, што складае 50 працэнтаў ад агульнай плошчы. Даволі плённа вядуць догляд за кукурузнымі палеткамі ў КСУПах «Чырвоны Бор», «Коленскае» і акцыянерным таварыстве «Людзяневічы», дзе гэтая работа вядзецца на другой палове плошчаў і блізіцца да завяршэння.
Сяргей БЕЛКА.