Срэбра валасоў і залатыя сэрцы. У Жыткавічах прайшла сустрэча актывістаў ветэранскага руху

Шмат прывітальных слоў у адрас прадстаўнікоў старэйшага пакалення гучала ў ГЦК.

З нагоды Дня пажылых людзей у зале ўрачыстасцяў арганізавалі сустрэчу актывістаў ветэранскага руху з ўдзелам лідараў райкамаў галіновых прафсаюзаў.

— У восеньскім календары ёсць асаблівая дата, калі нашыя сэрцы перапаўняе глыбокая ўдзячнасць, калі хочацца быць асабліва ўважлівымі і чулымі да прадстаўнікоў сярэбранага ўзросту, — цёпла прывітала віноўнікаў падзеі намеснік старшыні райвыканкама Ала Андрушчанка. – Мы цэнім ваш ўклад у развіцце любімай Беларусі і жадаем даўгалецця і моцнага здароўя. Дзякуй усім за мудрасць і ўменне дзяліцца жыццёвым і прафесійным вопытам.

Старшыня райсавета ветэранаў Адам Купрацэвіч у сваёй прамове спыніўся на тым, як дзяржава на розных узроўнях праяўляе клопат і падтрымку пажылых людзей. Гэта катэгорыя ў нас заўжды была і застаецца ў ліку прыярытэтаў сацыяльнай палітыкі.

Не скупіліся на пажаданні і прафсаюзныя кіраўнікі, што, дарэчы, прышлі з ганаровымі граматамі, якімі адзначылі актывістаў-ветэранаў. Людзі ў зале сапраўды заслугоўваюць прызнання за актыўную грамадзянскую пазіцыю, неабыякавасць да падзей, што адбываюцца ў раёне, вобласці і краіне.

Падобныя мерапрыемствы – выдатная нагода адчуць сваю запатрабаванасць, пагутарыць з былымі калегамі, успомніць былое і парадавацца станоўчым зменам жыцця.

Работнікі культуры сваімі канцэртнымі нумарамі ўзнімалі настрой, выклікалі ўсмешкі на тварах, прапануючы забаўляльную віктарыну, уцягвалі аўдыторыю ў гутарку. Працягнулася святочная сустрэча на суседняй пляцоўцы. У танцавальнай зале для ветэранаў працы з поспехам прайшла культурна-забаўляльная праграма.

Святлана Шакалян, фота аўтара

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.