Пра будучыя выбары і жыццёвыя праблемы
Менавіта аб гэтым у рамках Адзінага дня інфармавання гутарылі старшыня райвыканкама Мікалай П’яўко з працоўным калектывам гімназіі.
Мікалай Мікалаевіч нагадаў аб тым, якая лёсавызначальная падзея чакае беларусаў у наступным годзе.
—Згодна з прынятай абноўленай Канстытуцыяй краіны пройдзе Адзіны дзень галасавання, на якім мы абярэм дэпутатаў парламента і Саветаў усіх узроўняў, — адзначыў кіраўнік рэгіёна. – З улікам волевыяўлення народа электаральная кампанія ў параўнанні з ранейшымі пройдзе са змяненнямі. Для гэтага ўжо падрыхтавана прававая база, якая дазволіць значна лепей выканаць наш грамадзянскі абавязак.
Падрабязна пра адметнасці прысутным расказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Сяргей Агіевіч.
—Новага шмат, але ня варта непакоіцца, — зазначыў ён. – Усё прадугледжана, каб кожны грамадзянін змог свабодна выявіць уласную пазіцыі, а заканадаўчыя органы былі сфарміраваны з годных людзей.
Пасля дэталёвага азнаямлення з заканадаўствам Мікалай Мікалаевіч адказаў на хвалюючыя працаўнікоў навучальнай установы пытанні. Іх было шмат і тычыляся яны не толькі асабістага інтарэса ( выдзяленне арэнднага жылля), але і грамадскага ( асвятленне і рамонт вуліц, добраўпарадкаванне, прафілактыка вандалізму на гарадскіх аб’ектах, бяспека, узвядзенне спартыўных пляцовак і інш). Па слядах зваротаў дадзены даручэнні адказным пасадаслужбоўцам, якія неадкладна павінны заняцца вырашэннем праблем людзей.