Назначэнні
Дзмітрый Мікалаевіч Швец
Нарадзіўся 20.06.1977 года ў горадзе Уральску Рэспублікі Казахстан. Мае сярэдне-спецыяльную адукацыю. Скончыў Жыткавіцкае ПТВ-182 і Пінскі дзяржаўны індустрыяльна-педагагічны каледж. Пасля заканчэння вучылішча адслужыў у арміі. Працоўную дзейнасць распачаў у 1997 годзе слесарам і вадзіцелем пагрузчыка малога прадпрыемства “Сатурн”, дзе адшчыраваў да 2001 года. Тады ж перайшоў мулярам у ПМК-76. У арганізацыі прайшоў шлях ад рабочага-будаўніка да начальніка азначанай перасоўнай механізаванай калоны. На гэтую пасаду быў прызначаны ў 2017 годзе. З красавіка 2023 года Дзмітрый Швец з’яўляўся намеснікам дырэктара філііяла “Жыткавіцкая ПМК-66” РУП “Калінкавічыводбуд”. Загадам генеральнага дырэктара прадпрыемства па ўзгадненні з Гомельскім аблвыканкамам і Жыткавіцкім райвыканкамам 11 кастрычніка бягучага года прызначаны дырэктарам філіяла “Жыткавіцкая ПМК-66”.
Сямейнае становішча – жанаты.
Вольга Уладзіміраўна Туравец
Нарадзілася 1.01.1975 года ў з/с Дамды Наурзумскага раёна Кустанайскай вобласці Рэспублікі Казахстан. Мае вышэйшую адукацыю. У 2007 годзе скончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўні-версітэт імя І.П. Шамякіна. Працоўную дзейнасць распачала ў 2002 годзе на пасадзе кладаўшчыка ў І.П. Садлуцкая. Пасля заканчэння ВНУ была кіраўніком фізічнага выхавання ў ПТВ-182. Потым шчыравала на пасадах намесніка дырэктара па выхаваўчай і вучэбнай рабоце, настаўнікам фізічнай культуры і здароўя ў ДУА “Юркевіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Апошняе месца працы — установа адукацыі “Чырвоненскі дзіця-чы сад”, якую ўзначальвала з верасня 2018 года. Загадам начальніка аддзела адукацыі Жыткавіцкага райвыканкама па ўзгадненні з Гомельскім аблвыканкамам і Жыткавіцкім райвыканкамам 10 кастрычніка бягучага года прызначана дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №1 г. Жыткавічы імя Р.М. Тураўца”.