Хто хоча стаць выратавальнікам? Рассказаў начальнік Жыткавіцкага РАНС Андрэй Туравец
У рамках правядзення Адзінага дня камплектавання работнікі Жыткавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі сярэднюю школу №2 г.Жыткавічы, дзе правялі мерапрыемствы з па падборы вучняў на службу ў МНС.
Начальнік аддзела Андрэй Туравец расказаў хлопцам аб выратавальніцкай службе, парадку адбору кандыдатаў, перспектывах далейшага кар’ернага росту, а таксама аб правілах паступлення ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС.
Пасля прагляду тэматычных відэаролікаў навучэнцы адправіліся знаеміцца са спецыяльнай аварыйна-выратавальнай тэхнікай, якая знаходзіцца на ўзбраенні Жыткавіцкага РАНС.
Работнікі аддзела пазнаёмілі дзяцей з пажарным абсталяваннем і інструментам. Хлопцы пасядзелі у кабіне пажарнага аўтамабіля і патрымалі у руках аварыйна-выратавальную прыладу.
Спецыялісты службы выратавання размясцілі на інфармацыйных стэндах горада Жыткавічы рэкламныя ўлёткі аб прыёме на службу і паступленні ва Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.