Удала выступілі прадстаўнікі Жыткаўшчыны на 12 рэгіянальным фестывалі гарманістаў “Грай, гармонік”
Даволі ўдала выступілі прадстаўнікі Жыткаўшчыны на 12 рэгіянальным фестывалі гарманістаў “Грай, гармонік”, які прайшоў у Ельску.
За высокае выканальніцкае майстэрства і прапаганду традыцыйнай творчасці нашыя музыкі і спевакі адзначаны некалькімі ўзнагародамі.
У прыватнасці, Дыплом другой ступені ўручаны Сяргею Страху з Сямурадзкага клуба, які прадстаўляў раён у намінацыі індывідуальных выканаўцаў. А вось спявачкі ансамбля «Ручаёк» з Дзедаўскага клуба пакарылі публіку сваімі прыпеўкамі. У іх Дыплом трэцяй ступені. Аналагічная ўзнагарода і ў кіраўніка сямейнага народнага ансамбля Абібок з Запясоцкага клуба-бібліятэкі Валянціны Барыгінай. Цудоўнае выступленне, а ўсе прадстаўнікі працуюць у сістэме ДУК «Жыткавіцкі раённы цэнтр народнай творчасці і арганізацыі вольнага часу насельніцтва», у чарговы раз стала яскравым доказам, што не перасыхае ў рэгіёне крыніца народных традыцый, як і маюцца людзі, якія імкнуцца не толькі іх захаваць, але і данесці да новых пакаленняў.
Сяргей БЕЛКА