У лідарах моладзь

У сераду разам з сонцам матухна-прырода прынесла на Жыткаўшчыну яшчэ адну прыемную навіну. Малады камбайнер акцыянернага таварыства «Тураўшчына» Міхаіл Бабарыка выдаў з бункера свайго КЗСа тысячу тон збажыны і стаў першым у раёне, каму сёлета скарыўся ганаровы працоўны рубеж.

Радуюць вытворчымі здабыткамі і іншыя хлебаробы сельгаспрадпрыемства. Па звестках старшыні прафкама гаспадаркі Наталлі Вакульчук, на дзесятае жніўня ў ААТ,  акрамя Міхаіла Аляксандравіча, тысячнікамі з’яўляюцца яшчэ тры вадзіцелі.Дзмітрый Рай, Міхаіл Касач і Ігар Сергеевіч на МАЗах перавезлі адпаведна 1088, 1159 і  1060 тон зерня. Яны ўпэўнена трымаюць лідарства ў раёне.

У бліжэйшыя дні чакаюць у акцыянерным таварыстве і папаўнення ў радах камбайнераў-тысячнікаў. Ушчыльную да гэтага рубяжу наблізіўся механізатар Уладзімір Матарас, які ўбраў 223 гектары каласавых і намалаціў 920 тон зерня. У Віталія Сімончыка на вытворчым рахунку 838 тон намалочанага збожжа і 205 убраных гектараў. Трэці вынік у Мікалая Швяца. З бункера яго камбайна выдадзена 798 тон зерня з убраных 200 гектараў. Усе шанцы далучыцца да згаданых герояў жніва мае і вадзіцель ААТ “Прыазёрскае-Агра” Сяргей Макарэвіч.

Нагадаем, што па ўмовах працоўнага саперніцтва, якое на час жніва-2023 аб’яўлена райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сярод камбайнераў і вадзіцеляў, першыя з рупліўцаў, якія дасягнулі тысячнага намалоту, атрымаюць узнагароды.

Жніво ў раёне праведзена на 4505 гектарах, што складае 52 працэнты ад агульнай плошчы каласавых. Намалочана 10764 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 23,9 ц/га.

Сяргей Белка

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.