Дыпломам ІІІ ступені узнагароджаны фальклорны ансамбль “Абібок”

Багатая талентамі палеская зямля. Гэта засведчыў ХІ рэспубліканскі фестываль народнага гумару “Аўцюкі-2023”, што прайшоў у мінулыя выхадныя ў Калінкавіцкім раёне.

З гонарам паведамляем, што нашыя прадстаўнікі не засталіся па-за ўвагаю журы.

Дыпломам ІІІ ступені у намінацыі “Я дрынчу на чым хачу” узнагароджаны сямейны фальклорны ансамбль “Абібок” філіяла “Запясоцкі клуб-бібліятэка” Жыткавіцкага раённага цэнтра народнай творчасці і арганізацыі вольнага часу насельніцтва.

У сваім музычным нумары сужэнцы Валянцiна i Сяргей разам з дырэктарам згаданага цэнтра Марынай Кішкурно скарысталі шэсць інструментаў, у тым ліку такія аутэнтычныя як драўляны прас, чапляю са званочкамі для лоўлі рыбы і трашчотку.

Віншуем лаўрэатаў!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.