Напярэдадні Дня міліяратара старшыня райвыканкама Мікалай П’яўко шчыра і цёпла павіншаваў калектывы гэтай галіны Жыткаўшчыны з прафесійным святам

І ў ПМК-66, і ў ПМС Мікалй Мікалаевіч адзначыў той вялікі ўклад, што прадпрыемствы ўносяць у развіццё народнагаспадарчага комплексу рэгіёна, асабліва аграрнага сектара. Больш трыццаці тысяч гектараў сельгасугоддзяў у раёне знаходзяцца на меліярыраваных землях.

—Вы вырашаеце задачы надзвычайнай дзяржаўнай важнасці, — падкрэсліў Мікалй П’яўко. – Менавіта дзякуючы і вашым старанням і прафесіяналізму забяспечваецца харчовая бяспека краіны. Майстэрства жыткавіцкіх меліяратараў добра вядома за межамі рэгіёна, бо яны бяруцца за самыя складаныя аб’екты і ўводзяць зямлю ў гаспадарчы абарот.

Не абмінуў старшыня райвыканкама нагадаць і пра перспектывы развіцця арганізацый. І найперш яно залежыць ад мадэрнізацыі матэрыяльнай базы і пастаяннага павышэння прадукцыйнасці працы.

—Працаўнікоў, якія дасканала валодаюць меліяратарскай справай, умеюць добра шчыраваць у калектывах дастаткова, —даў ацэнку прафесійнаму ўзроўню спецыялістаў Мікалай Мікалаевіч.

У доказ сваіх слоў ён уручыў ганаровыя граматы і падзячныя лісты найбольш увішным работнікам прадпрыемства. Добры пачын кіраўніка падтрымаў і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Анатоль Ермаковіч, а таксама дырэктары прадпрыемстваў Сяргей Ляшкевіч і Дзмітрый Швец.

А у Жыткавіцкім ПМС на святочным мерапрыемстве прагучалі і песні ў выкананні народнага ансамбля “Жытніца”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.