Як у Жыткавічах па чацвяргах парадак наводзяць
У чацвер вуліцу Свабоды, якая знахолзіцца ў райцэнтры, абудзілі надрыўны рокат бензапілы і шум падаючых дрэваў і хмызняку, які бязладна акупіраваў меліярацыйны канал. Што ўзяліся за добраўпарадкаванасць гэтай гарадской артэрыі, справа невыпадковая.
Азначаную вуліцу чакаюць вялікія перамены. Па-першае, як бачна, яе ачысцяць ад залішняй расліннасці. Гэтую справу па-майстэрску выконвае спецыяліст лясгаса.
—Папрацаваў у мікрараёне Подаўж на абрэзцы дрэваў, цяпер вось сюды перакінулі, — расказвае пільшчык. –Аб’ёмы акрэслены, супрацоўнікі РЭСа ствараюць бяспечныя ўмовы для работы, своечасова адключаюць лініі электраперадачы. Гэта вельмі важна, каб не здарылася аварыі на іх камунікацыях. Ды і дапамагчы гораду стаць прыгажэйшым – высакародная справа.
Хопіць спраў тут і камунальшчыкам, якія ў сціслыя тэрміны вывезуць паваленыя дрэвы. А там прыйдзе час парупіцца і дарожнікам. Згаданую вуліцу плануецца заасфальтаваць. Пакуль чакаюць для такой дзейнасці спрыяльнага надвор’я, падрыхтоўка ўжо распачата.
Практыка паказвае, што “чыстыя” чацвяргі ў нашым райцэнтры і іншых паселішчах рэгіёна вызначаюцца павышанай актыўнасцю. Пазмагацца за чысціню і парадак у такія дні, а аб тым пастаянна на рабочых планёрках нагадвае старшыня райвыканкама Мікалай П’яўко, значыць зрабіць сваё месца пражывання прыгажэйшым. І тут без агульных намаганняў не абысціся.