Чалавек на зямлі

Юрый Талянін, ляснічы Мілевіцкага лясніцтва:

— Больш як тры дзесяцігоддзі ў лясной гаспадарцы – тэрмін даволі салідны. Даглядаць  і ахоўваць «зялёнага сябра» мне заўсёды падабалася. Можа таму і абраў прафесію лесавода. Прычым зрабіў гэта свядома. Ідучы пад шатамі дрэваў, заўсёды думаю: твая справа прыносіць карысць радзіме, пасля цябе патомкам застанецца вялікае багацце, якое і ім паслужыць дзеля дабрабыту. І ад гэтага значна лягчэй штодня рупіцца ў абшарах, клапаціцца аб іх. Так, нялёгкая гэтая работа, але яе плён настолькі заваблівае, што стомы не заўважаеш. Вось нядаўна пасадзілі 15,6 гектара новых дзялянак. Зрабілі ўсё намаганнямі работнікаў лясніцтва. І гледзячы, як узнімаюцца сеянцы, маладзееш душой, бо перад табой адкрываецца чароўны свет абнаўлення прыроды, да якога ты непасрэдна прыклаў рукі і майстэрства.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.