У арганізацыях прафсаюзнага раённага аб’яднання Жыткаўшчыны падводзяць вынікі
На сваёй канферэнцыі прааналізавалі мінулагоднюю дзейнасць члены прафпярвічкі ААТ “Тураўшчына”. Са справаздачай выступіла яе старшыня Наталля Вакульчук. Кіраўнік ячэйкі, а сёння яна аб’ядноўвае амаль тысячу працаўнікоў акцыянернага таварыства, падрабязна спынілася на ролі прафсаюза па абароне сацыяльных, працоўных і грамадзянскіх правоў, сацыяльных інтарэсаў работнікаў калектыву.
Наталля Анатольеўна закранула аспекты дзейнасці, якія тычацца выканання калектыўнага дагавору, арганізацыі культурна-масавых і спартыўных мерапрыемстваў, аздараўлення, бяспекі і аховы працы, падтрымкі ветэранаў, іншыя пытанні. З даклада вынікала, што па ўсіх пазіцыях прафкам Тураўшчыны спрацаваў нядрэнна, таму ад дэлегатаў атрымаў станоўчую адзнаку.
Паспяховасць у рабоце пярвічкі адзначылі і старшыні Гомельскага абкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Касінскі і раённага аб’яднання прафарганізацый Уладзімір Гулюта.
Закончылася мерапрыемства ўзнагароджваннем найбольш старанных рупліўцаў і ветэранаў гаспадаркі.
Сяргей БЕЛКА