Яўген Сяргеевіч ШКРОБАТ

Нарадзіўся 18 чэрвеня 1989 года ў вёсцы Буйновічы Лельчыцкага раёна.

Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «заатэхнія; кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі АПК».

У 2013-2014 гадах служыў ва Ўзброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць распачаў на пасадзе заатэхніка-селекцыянера на МТФ «Маяк» аддзялення «Пакалюбічы» ААТ «Агракамбінат «Южный» Гомельскага раёна ў 2011 годзе. Шчыраваў спецыялістам у жывёлагадоўлі ў КСУПах «Козенкі-Агра», «Саўгас-камбінат «Зара», філіяла РСУП «Гомельдзяржплемпрадпрыемства» ў Мазырскім раёне,  філіяла ЗАТ «Консул» у г. Гомель. З 2021 года – намеснік начальніка райсельгасхарчу Мазырскага райвыканкама. Апошняе месца працы – першы намеснік начальніка райсельгасхарчу Мазырскага райвыканкама.

З 1 лютага 2023 года распараджэннем старшыні Жыткавіцкага райвыканкама прызначаны  яго першым намеснікам і начальнікам райсельгасхарчу раёна. Жанаты.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.