Не па-гаспадарску
Час ад часу ў жыхароў вуліцы Гагарына, што ў райцэнтры, узнікаюць пытанні.
На здымку добра бачна, як неахайна і чым пазакрываныя люкі. І гэта там, дзе пастаянна ходзяць людзі, бегаюць дзеці. Да бяды адзін крок, бо праваліцца, наступіўшы на паўгнілую і тонкую дошку, можна ў любы момант. Спадзяёмся, што знойдзецца гаспадар гэтых адтулін і належна закрые іх, каб не падвяргаць небяспецы мясцовых жыхароў.
Сяргей Белка