“Нябесная канцылярыя” падкінула жыткаўчанам сняжку

“Нябесная канцылярыя” ў ноч з панядзелка на аўторак добра-такі падкінула жыткаўчанам сняжку. Адпаведныя службы аператыўна адрэагавалі на прыродную з’яву. У райцэнтры за ачыстку вуліц і тратуараў спецыялісты КУП “Жыткавіцкі камунальнік” узяліся ў цемры і да раніцы асноўныя артэрыі для руху былі вызвалены ад ападкаў. Работы не спыняліся цэлы дзень. Працавала не толькі тэхніка, але і людзі з лапатамі. Да справы падключыліся іншыя арганізацыі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.