Грамадскі сад АТ “Тураўшчына” радуе мясцовых працаўнікоў нядрэннымі зборамі
Грамадскія агарод і сад акцыянернага таварыства “Тураўшчына” радуюць мясцовых працаўнікоў нядрэннымі зборамі. У прыватнасці, на першай плантацыі ўзялі 605 тон цыбулі і 1237 тон бульбы, а вось з яблыняў знялі 669 тон пладоў. І гэта не канчатковы вынік, бо ўборка ўраджаю працягваецца. Дарэчы, частка садавіны паступае на перапрацоўку. Зараз з канвеера кансервавага камбіната сыходзяць слоікі з павідлам, якіх мяркуецца вырабіць 100 туб. Таксама ў планах выпуск 50 туб яблыкаў цёртых і 70 — соусаў.