Сёння ў Жыткавічах ўрачыста прайшоў дзень прызыўніка
Падчас мерапрыемства 80 юнакоў, для якіх настала пара папоўніць армейскія рады, атрымалі павесткі. Іх уручыў ваенны камісар алег брэеў.
Таксама з віншаваннямі і наказамі да навабранцаў звярнуліся намеснік старшыні райвыканкама Леанід Валатоўскі, прадстаўнікі працоўных калектываў, духавенства і грамадскіх арганізацый.
Выкладчыкі і выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў і работнікі культуры парадавалі салдат цудоўнымі песеннымі і музычнымі нумарамі.