Да сяўбы крыжакветных культур прыступілі ў гаспадарках Жыткавіцкага раёна
Сеялкі на палеткі вывелі механізатары камунальных сельгаспрадпрыемстваў «Бялёў», «Чырвоны Бор» і акцыянернага таварыства «Тураўшчына». Рапс і свірэпіцу сёлета неабходна размясціць на 2320 і 1470 гектарах. Зараз актыўна ідзе падрыхтоўка глебы пад культуры. Вяскоўцы ўжо ўзаралі і правялі іншыя неабходныя агратэхнічныя прыёмы на 409 і 250 гектарах адпаведна.