У ААТ “Жыткавічыхімсервіс” распачалі сезон нарыхтоўкі сапрапелю.
Спецыялісты акцыянернага таварыства “Жыткавічыхімсервіс” распачалі сезон нарыхтоўкі сапрапелю.
Як расказаў дырэктар прадпрыемства Ігар Галавач, работа вядзецца зладжана і без прастояў. Гэтаму спрыяе папярэдняя грунтоўная падрыхтоўка тэхнікі і земснарада, а таксама поўнае афармленне пакета дакументаў на згаданую дзейнасць. Сёлета спецыялісты арганізацыі плануюць падняць з дна возера Чырвонае 14 тысяч тон каштоўнай сыравіны, такую ж колькасць яе, толькі ў сухім выглядзе, даставіць на базу перапрацоўкі.