Да касьбы траў прыступілі ў гаспадарках
Да касьбы траў прыступілі ў гаспадарках.
Яны пакладзены ў пракосы ўжо на больш як васьмістах га. Сёлета “зялёнае жніво” першым укосам неабходна правесці на 10509 гектарах. Зараз з сенажацяў зялёная маса ў асноўным паступае на грамадскія фермы на корм жывёле. Але хутка аграрыі на лугах пачнуць назапашваць сена і сянаж статку на зіму. Гэтых відаў фуражу неабходна за лета пакласці ў траншэі і пад павеці 13100 і 76600 тон адпаведна.