Уборку свірэпіцы завяршылі ў гаспадарках раёна
Уборку свірэпіцы завяршылі ў гаспадарках раёна. Значная доля ўраджаю, гэта прыкладна чатыры тысячы тон, пайшла на падкормку грамадскай жывёле. У акцыянерным таварыстве “Людзяневічы” і камунальным сельгаспрадпрыемстве “Бялёў” з часткі пасеваў здолелі назапасіць сілас. У прыватнасці, у першай арганізацыі ў траншэю заклалі 512 тон корму, а ў другой — 637 тон.