Стартавала спартакіяда работнікаў адукацыі

Мерапрыемства, па якому за два “пандэмійных” гады паспелі ўжо засумаваць, сабрала ў гімназіі каля сямідзесяці чалавек. Яго ўдзельнікаў прывіталі начальнік аддела адукацыі райвыканкама Таццяна Русая і старшыня райкама галіновага прафсаюза Пётр Кальцоў.

Распачаліся спаборніцтвы з двух відаў праграмы – настольнага тэнісу і шашак. З ракеткамі аспрэчвалі першынство мужчыны і жанчыны. Апошнія высвятлялі мацнейшых і за дошкамі «ў клетачку».

У турнірную табліцу трапіла дзевяць прозвішчаў. Лепшыя вынікі ў тэнісе паказалі настаўнікі СШ №2 г. Турава Іван Тачыла і Рычоўскага д/с-СШ Святлана Атаманчук (І месца), Коленскага д/с-СШ Сяргей Пашэвіч і гардэробшчык Хільчыцкага д/с-СШ Юлія Грыб (ІІ месца), Рычоўскага д/с-СШ Яўген Якушэвіч і выхавальнік  ясляў-сада №3 г. Жыткавічы Надзея Кулеш (ІІІ месца).

Сярод шашыстак лідзіравалі Святлана Масла, настаўнік  Дуброўскай СШ (І месца), педагог-псіхолаг СШ №1 г. Жыткавічы Марыя Дудчанка (ІІ месца) і прыбіральшчык СШ №2 г. Жыткавічы Тамара Матох (ІІІ месца).

Дададзім, што сёлета круглагадовая спартакіяда работнікаў адукацыі дасць магчымасць пазмагацца ў сямі відах спорту. Пераможцаў у асабістым і камандным заліках чакаюць прафсаюзныя ўзнагароды і прэміі.

Святлана Шакалян

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.