Роднаму слову прызнанне ў каханні

У нашай навучальнай установе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры «Роднаму слову прызнанне ў каханні», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

12 вучняў 7-9 класаў гімназіі прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, арганізаванай Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа, Цэнтальнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа.

З рабятамі 5-7 класаў была праведзена віктарына «Родная мова – крыніца натхнення», з вучнямі дзевятых – віктарына «Шляхамі Я. Купалы і Я. Коласа», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры.

Вучні 5-9 класаў пісалі сачыненне «Жыву ў Беларусі і мовай сваёй ганаруся». Пераможцамі конкурса сталі вучні 6 класа Ліза Жыбурт, Алена Арэстовіч і Цімафей Голад. У конкурсе на выразнае чытанне вершаў лепшымі аказаліся вучань 9 «А» класа Кірыл Агіевіч і вучаніца 8 «А» класа Дамініка Іванова. Творчы падыход да выканання вершаў праявілі вучні 5 класа.

Для вучняў 6-9 класаў была арганізавана цікавая сустрэча з былым журналістам раённай газеты «Новае Палессе», аўтарам дзвюх кніг «Вільча. Случ. Радзіма», «Птушкі ляцяць на Палессе» Сяргеем Кулакевічам, які расказаў пра тое, як стаў журналістам, дзе чэрпае ён сюжэты для сваіх кніг, якія праблемы яго, як аўтара, хвалююць, пра свае сустрэчы са знакамітымі беларускімі пісьменнікамі. Адказаў на пытанні. Сяргей Адамавіч падарыў біблятэцы гімназіі сваю кнігу, якую адразу ж узяла пачытаць адна з вучаніц.

Аўтар заклікаў моладзь не саромецца размаўляць на  роднай мове, вывучаць яе, бо гэта тое, што адрознівае нас ад іншых народаў, разам з нашай гістарычнай спадчынай, традыцыямі і звычаямі. «Няма мовы – няма народа», – адзначыў Сяргей Адамавіч. Таксама аўтар уручыў граматы пераможцам творчых конкурсаў.

Вучні 6-7 класаў спаборнічалі ў займальнай і пазнавальнай квэст-гульні «Сцяжынкамі роднай мовы». Дзецям прапанавалася прайсці 8 прыпынкаў, размешчаных у кабінетах на розных паверхах установы: «Літаратурны», «Лінгвістычны», «Этнаграфічны», «Бліц-апытанне», «Энцыклапедычны», «Перакладчык», «З рога ўсяго многа», «Святы і абрады», і за адзначаны час выканаць прапанаваныя заданні. Усе каманды добра справіліся з іспытамі. Перамогу ў гульні атрымала каманда 7 «Б» класа «Вандроўнікі».

Дапамогу настаўнікам у правядзенні гульні аказалі вучні 9 «А» класа.

Кацярына Дзівенка, Марыя Друк,

вучаніцы 9«А» класа ДУА «Гімназія

г. Жыткавічы імя А.А. Ліхоты»

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.