Горад расце на поўдзень

У дзясятым мікрараёне ўзводзяць адразу чатыры саракакватэрных дома. Сёлета тут павінны справіць наваселле 160 сем’яў.

Дзве каробкі, дзе завяршаюцца аддзелачныя работы, знаходзяцца на фінішы. Паралельна рабочыя працуюць над добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. У трэцім доме пакуль высіцца першы паверх. На пляцоўцы яшчэ аднаго, размешчанага воддаль у полі, закладваецца нулявы цыкл.

Будаўнікі расказалі, што асаблівасцю пары навейшых пяціпавярховак стане абсталяванне іх ліфтамі. На аб’ектах занятыя абедзве жыткавіцкія перасоўныя механізаваныя калоны – 76 і 97, а таксама некалькі субпадрадных арганізацый. Агульная плошча ўводзімага жылля складзе каля 2300 метраў квадратных.

Акрамя таго, па словах начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Аляксея Друка, згодна з генеральным планам горада, у дзсясятым мікрараёне запланавана ўзвядзенне  дзіцячага сада з пачатковымі класамі на 110 месцаў. Зараз ідзе ўзгадненне па ўключэнню аб’екта ў інвестыцыйную праграму Гомельскай вобласці.

Святлана Шакалян

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.